среда, 24 апреля 2013 г.


Дакрананне да цудоўнага.
У Народным музеі імя А.С.Жукоўскага  адбылося сумеснае пасяджэнне гурткоў краязнаўства і аўтарскай песні (кіраўнікі В.Радзішэўская і Н.Чартапалохава), якія працуюць на базе  Слонімскага



РЦДЮ турызму.  Тэма занятка “Свет вачыма мастака са Слоніма”
На  пасяджэнне  запрасілі У.М. Макарэвіча, мясцовага мастака. Вучні краязнаўчага гуртка  прадэманстравалі прэзентацыію, якая  пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з жыццёвым шляхам і творчасцю таленавітага слонімскага мастака. На працягу  паказа  гучалі  вершы і песні  пад гітару ў выкананні навучэнцаў аўтарскай песні  і іх кіраўніка.
 Гуртоўцы мелі магчымасць  ўбачыць сапраўдныя палотна майстра. Перад гуртоўцамі былі прадстаўлены ўсе жанры жывапісу Уладзіміра Мікалаевіча: партрэт, нацюрморт, архітэктурны пейзаж, графіка. Іх у яго болей 4 000.  У час сустрэчы  мастак  адказаў на   шматлікія  пытанні вучняў.
Асаблівае ўраджанне   выклікаў майстар-клас мастака. За 30 хвілін перад  вачыма  гуртоўцаў  узнік нацюрморт з кветак. Усе былі зачарованы малюнкам.
Уладзімір Мікалаевіч Макарэвіч не толькі мастак ад бога, але і педагог. На працягу многіх гадоў ён вядзе гурток “Юны мастак-краязнавец”  у гімназіі №1.   Вельмі спадабаліся работы вучняў мастака, якія былі прадэманстраваны  ў  выглядзе відэароліка.
У завяршэнні сустрэчы быў  зроблены фотаздымак на памяць.